"План Бабарозы"

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча 7а) запрашае Вас 6 чэрвеня а 19-й гадзіне 
на мерапрыемства: 
 
"План Бабарозы": хронікі беларускай матрыярхіі

Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, засланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў і салодка-горкіх таямніцаў. Раман Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы» – гэта гісторыя Беларусі ХХ ст. на прыкладзе адной мандражнай сямейкі. 
 
Павал Касцюкевіч распавядзе пра гісторыю напісання кнігі, прататыпы герояў і крыніцы натхнення, а таксама пачытае яскравыя кавалкі з свайго твора. 

Напрыканцы імпрэзы адбудзецца аўтограф-сесія. 
 
Уваход вольны. 
 

Тэлефон для даведак: 3344269