“Праўда вайны: літаратура і кіно” (расклад 4-8 мая)

З нагоды святкавання 70-годдзя з Дня Перамогі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Музей гісторыі беларускага кіно рэалізуюць праект “Праўда вайны: літаратура і кіно”. У межах праекта з 4 па 8 мая 2015 года ў зале Музея гісторыі беларускага кіно кожны дзень будуць наладжаны прэзентацыі матэрыялаў выставы, прысвечанай пісьменнікам, якія ў сваёй творчасці закранулі тэму вайны, і паказы фільмаў па іх творах. На выставе будуць прадстаўлены рукапісы, асабістыя рэчы, узнагароды, фотаздымкі і многія іншыя матэрыялы класікаў нашай літаратуры: Алеся Адамовіча, Васіля Быкава, Віктара Казько.

 

4 мая 15:00 – Васіль Быкаў. “Круглянскі мост” 

5 мая 15:00 – Васіль Быкаў. “Круглянскі мост”

6 мая 15:00 – Алесь Адамовіч. “Франц+Полина” (па аповесці “Немой”)

7 мая 15:00 -  Віктар Казько “Сад”

8 мая 15:00 – Віктар Казько “Сад”

 

Ужо ў ХХІ стагоддзі існуе вялікая колькасць літаратурных твораў, кінастужак, спектакляў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, у якіх аўтары глыбока і пранікнёна аналізуюць гісторыю. У дачыненні да творцаў, якія бачылі і памятаюць вайну, наўрад ці можна сказаць, што іх уражанні з гадамі шмат страцілі ад сваёй свежасці, першастворанасці. З кожным новым творам (літаратурным, тэатральным ці іншым) знаходзяцца новыя ракурсы ваеннага мінулага, формы аповеду і паказу жыццёвага матэрыялу. І з гэтым новым будзе магчымасць пазнаёміцца наведвальнікам, якія ўбачаць праўду вайны вачыма пісьменнікаў і рэжысёраў.

 

Кошт квіткоў: 13 тыс.

Месца правядзення: Музей гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4).

Кантактны тэлефон: (017) 335-44-47, (017) 227-10-75.

Паводле прэс-рэлізу