Прэзентацыя Алены Ігнацюк
3-га лістапада ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага, а 17-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі паэзіі Алены Ігнацюк "Будзе ўсё наадварот".
Трэцяя кніга паэткі прытрымліваецца канцэпту першых двух. У ёй працягваюцца бясконцыя шуканні, але ўжо з пэўным досведам. Гэту з’яву можна прасачыць па вобразу паэзіі, створанаму Аленай Ігнацюк. Калі ў першым зборніку паэзія-дзіцяці шукае ідэалізаванага гаспадара, а ў другім гераіня толькі вучыць яе апранацца, “Будзе ўсё наадварот” апісвае ўжо больш сталую паэзію, якая вядзе гераіню за сабой, або яны ідуць разам як роўныя.
“Куды ж паэзія вядзе? У свет мастацтва, які неадлучны ад культуры, бо культура, як вядома, трымаецца на трох кітах: гэта розум, пачуцці (хараство) і мараль (дабро)”, – абгрунтоўвае паэтка новы штрых у стварэнні вобраза.
Уваход вольны.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг