Прэзентацыя “Бэўвульфа” ў кнігарні "логвінаЎ"

25 ліпеня адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу стараангельскага эпасу "Бэўвульф”

Апроч перакладчыка паэмы Антона Францішка Брыля ў прэзентацыі возьмуць удзел:

Лявон Баршчэўскі, 
Ганна Янкута, 
Кацярына Маціеўская, 
Ігар Кулікоў, 
Зміцер Колас. 

Кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19-й. Уваход вольны. 

Крыху пра кнігу:

“Бэўвульф” — паэма пра мора, па якім плывуць чаўны і марскія змеі, пра неба, у якім лунаюць найчасцей птушкі, але часам і цмокі, пра цёмныя багны і ззяючыя палаты, пра шлях, які лёг між усяго названага, ды пра чалавека, які праходзіць гэтым шляхам. Яна ператвараецца то ў элегію, то ў гімн, то ў казань, але не збіваецца з роўнага кроку, пакуль апошняя алітэрацыя не змацуе апошні радок.