Прэзентацыя «Брыдкіх аповедаў» Змітра Падбярэзскага

Зборнік прозы Змітра Падбярэзскага «Брыдкія аповеды» складаецца з апавяданняў і аповесці, напісаных у розныя гады.

Большасць з іх друкавалася ў перыёдыцы, аднак кніга змяшчае творы, што прапануюцца чытачу ўпершыню. Стылістыка кнігі рэзка вагаецца ад трэш-фэнтэзі да жорсткага рэалізму, што і прадыктавала назву кнігі — трэцяй кнігі мастацкай прозы ў даробку аўтара.

Прэзентацыя пройдзе 19 студзеня ў кнігарні «Галіяфы» (Мінск, Старавіленская, 6). Пачатак а 19:00. Уваход вольны.

 У імпрэзе разам з аўтарам возьмуць удзел пісьменнікі Адам Глобус і Міхаіл Валодзін, крытыкі Ганна Кісліцына і Вячаслаў Ракіцкі.