Прэзентацыя «Уладзевых гісторый»

Уладзімір Сіўчыкаў прэзентуе кнігу прозы “Уладзевы гісторыі” а 19-й, у кнігарні «логвінаЎ» (праспект Незалежнасці 37А).

Расказаць свае гісторыі паабяцалі запрошаныя Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Аляксей Марачкін, Барыс Пятровіч, Рыгор Сітніца, Міхась Скобла.

Кнігу склалі фрывольныя і дасціпныя тэксты, іранічна-займальныя і лёгкачытэльныя жыццёвыя показкі, а часам і трагікамічныя гісторыі ды фацэцыі.

Уваход вольны.

Пра аўтара


Сіўчыкаў Уладзімір пісьменнік, мастак, выдавец.

Аўтар кнігі апавяданняў і п’ес «Гульня ў тастамант» (1992), кніг прозы «Лісты да брата» (1998), “Бювар” (2009), “Уладзевы гісторыі” (2015), кніг паэзіі «Высакосны год» (2004), “Кошык Велікодны” (2014), слоўніка-даведніка «2000 русских, 2000 белорусских идиом…» (сумесна з А. Баярынай, 2006). Укладальнік (разам з А. Марачкіным) і адзін з аўтараў альбомаў “Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова” (2008), “Рыцары Пагоні і Арла” (2010).

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў горадзе Жодзіна. Жыве ў Мінску.