Прэзентацыя адукацыйнай праграмы ECLAB 2015/16

12 жніўня (серада) у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16 (над барам «Хулиган»)) адбудзецца Прэзентацыя адукацыйнай праграмы Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) 2015/16. Пачатак а 18:30.

Дырэктар праекта Аляксандр Адамянц і кіраўнікі канцэнтрацый ECLAB распавядуць:

- пра сістэму адукацыі па мадэлі Liberal Arts;

- пра  тое, што такое канцэнтрацыя і пра канцэнтрацыі каледжа «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка», «Масавая культура і медыя», «Публічная гісторыя»,  «Гендарныя даследванні»,  «Інтэрнэт і грамадства»;

-  пра тое, як паступіць у каледж;

-  пра структуру навучання, формы працы ў працэсе навучання і шмат што яшчэ.

А таксама адкажуць на пытанні аўдыторыі.

Пра праграму «Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі»:

«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) – гэта праект, які дазваляе атрымаць бясплатную дадатковую адукацыю па мадэлі Liberal Arts

Каледж задуманы як нефармальная альтэрнатыва беларускай сістэме вышэйшай адукацыі, якую даўно трэба рэфармаваць. ECLAB прапануе індывідуальны план навучання, творчую атмасферу на занятках, свабодную інтэлектуальную камунікацыю студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама развіццё навыкаў крытычнага мыслення.

Падрабязней пра праграму можна даведацца на  www.eclab.by

Уваход вольны.
Будзем рады вас бачыць!

Мерапрыемства ў Facebook

Мерапрыемства ў ВКонтакте