Прэзентацыя альбома “хроснай маці беларускага акцыянізму”

6 лютага (пятніца) у 19.00 у кнігарні  “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца пілотная прэзентацыя альбома “Людміла Русава” з “Калекцыі пАРТызана”, дзе ўпершыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — найвыбітнейшай беларускай мастачкі 1980-90-х Людмілы Русавай (1954 — 2010).

Возьмуць удзел: Наталля Янкоўская, Вольга Сазыкіна, Таня Сяцко, сябры і калегі мастачкі.

Будзе дэманстравацца прэзентацыя з відэапрацамі мастачкі, а таксама выстаўлена арт-кніга Людмілы Русавай з калекцыі Наталлі Янкоўскай.

Паводле прэс-рэліза