Прэзентацыя альманаха "Новы замак" у Гродне

22 студзеня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага (вул. Замкавая, 20) адбудзецца прэзентацыя альманаха "Новы замак" за 2013 год. Пачатак у 16.00. Уваход вольны

У імпрэзе возьмуць удзел гарадзенскія пісьменнікі, аўтары альманаха Данута Бічэль, Анатоль Брусевіч, Юрка Голуб, Ала Петрушкевіч ды іншыя.

З Мінска на вечарыну завітаюць: Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч, памочнік Старшыні Усевалад Сцебурака, бард Алесь Камоцкі.

Пра альманах "Новы замак" № 2 чытайце тут.