Прэзентацыя дэбютнай кнігі Міхася Бараноўскага
Запрашаем далучыцца да прэзентацыі дэбютнай паэтычнай кнігі Міхася Бараноўскага 22 снежня! Віншуем аўтара!
22 снежня, а 19-й гадзіне, вул. Багдановіча, 7а, музей Максіма Багдановіча, Мінск.
Акрамя ўласна аўтара, выступяць:
- Ксенія Шталенкова, якая зрабіла ўсё, каб кнігу было прыемна і цікава гартаць;
- Ціхан Чарнякевіч, добры дзядзька-рэдактар;
- Юля Мацук, карэктар кнігі і дарадчык;
- Надзея Процька і гурт "Нельга забыць".
Ахвотныя змогуць прыдбаць зборнік і атрымаць, пры жаданні, аўтограф.
Усе пытанні сюды: https://www.facebook.com/mihal.baranouski
Арганізатары: Літаратурны музей Максіма Багдановіча і суполка "Вежа міру".
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг