Прэзентацыя казак Надзеі Ясмінскай "Сем ружаў"
Дата публікацыі: 27.01.2016
3591
1 лютага ў кнігарні "Галіяфы" адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя казак Надзеі Ясмінскай "Сем ружаў".
Выданне бліскуча праілюстраванае мастачкай Кацярынай Дубовік. Вокладка кнігі была адзначаная на штогадовым фестывалі "ADNAK".
17:00. Кнігарня "Галіяфы" (Менск, вул. Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце)
Уваход вольны!
Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.
Падзяліцца
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг