Прэзентацыя кнігі Алеся Краўцэвіча ў Варшаве

У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі Алеся Краўцэвіча «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага»

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на прэзентацыю кнігі доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага».

Першы том выдання выйшаў сёлета ў кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка». Ён ахоплівае перыяд часу ад узнікнення дзяржавы да пачатку яе тэрытарыяльнага росту пры вялікіх князях Віцені й Гедыміне.

Аўтар разглядае ВКЛ не проста як гісторыю беларускіх земляў, а як важны этап беларускай дзяржаўнасці.

У сустрэчы, апрача аўтара, будзе щдзельничаць каардынатар кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка» Павал Мажэйка.

Запрашаем, 19 верасня, а 17.30 у Палац Культуры і Навукі, Collegium Civitas, зала 1237, 12 паверх (уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).