Прэзентацыя кнігі Аляксандра І. Бацкеля "Яблыневы Маёнтак"

Ласкава запрашаем вас на прэзентацыю кнігі Аляксандра І. Бацкеля “Яблыневы Маёнтак”, якая адбудзецца 26 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а) а 19.00.

Аляксандар І. Бацкель – пісьменнік, гісторык, нарадзіўся ў Нясвіжы. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Жыў і працаваў у Мінску, пакуль не адважыўся з’ехаць на сялібу да бабулі. У суцэльнай адзіноце, аточаны свойскімі трусікамі, на ўлонні прыроды, застаўшыся сам-насам са сваімі думкамі, Бацкель пачаў пісаць кнігі. Аўтар раману “Мімікрыя. Дасьледаваньне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценьнікаў”, кніг кароткай прозы “Маёнтак рыбы” і “Яблыневы маёнтак”.

Паводле прэс-рэлізу