Прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча

Нямецкая амбасада ў Мінску і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашаюць на прэзентацыю кнігі Аляксандра Тамковіча “Філасофія дабрыні. Ад катастрофы — да Сада Надзеі”, якая прысвечана 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Прэзентацыя адбудзецца 29 красавіка а 14-й гадзіне ў Клубным пакоі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў (праспект газеты "Праўда", 11).

Будзем рады бачыць!