Прэзентацыя кнігі Антона Рудака “Верхні горад”
Дата публікацыі: 30.10.2014
2567
Паэт Антон Рудак 3 лістапада прэзентуе свой дэбютны зборнік “Верхні горад”, які выйшаў у серыі “Пункт адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
Кнігу склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. “Верхні горад” — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.
У імпрэзе апрача аўтара бяруць удзел:
Юля Цімафеева,
Андрэй Хадановіч.
Адрас: кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А, Мінск).
Пачатак у 19.30.
Уваход вольны.
Падзяліцца
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг