Прэзентацыя кнігі Барыса Пятровіча “Спачатку была цемра”

31 кастрычніка а 18:00 на арт-базе VITEBSK4ME у Віцебску (вул. Кастрычніцкая, 13) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Барыса Пятровіча “Спачатку была цемра”.

Падзеі аповесці разгортваюцца ў 90-ыя гады ХХ ст. у жахлівых умовах дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, дзе галоўны герой вяртаецца ў прытомнасць пасля трохгадовага знаходжання ў цемры…

У вечарыне, акрамя ўласна аўтара, возьмуць удзел: пісьменнік Алесь Пашкевіч, паэт Усевалад Сцебурака, выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.

Уваход вольны

Падзея праводзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Калі вы заблукалі – набірайце: +37529 8940517