Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Матвейчыка ў Гродне

кастрычніка ў Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага адбудзецца прэзентацыя чарговай кнігі вайскова-гістарычнай серыі “Беларусь у войнах”. Ёй сталася праца Дзмітрыя Матвейчыка “Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў”.

У сваёй кнізе аўтар асноўную ўвагу звяртае на вайсковы аспект падзеяў. У навукова-папулярнай форме апісваюцца фарміраванне паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў і мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў. Аўтар,беларускі гісторык-архівіст, закранае амаль не даследаваныя бакі гэтых падзеяў. Нарыс баявых дзеянняў, пры пэўнай вузкаспецыяльнай скіраванасці, выкліча цікавасць у шырокага кола аматараў гісторыі. Акрамя аўтара ўдзел у прэзентацыі возьме рэдактар серыі, навуковец  Мікола Плавінскі. Падчас імпрэзы будзе праведзена віктарына з цікавымі прызамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Імпрэза адбудзецца ў 17.00 па адрасе вул. Замкавая, 20