Прэзентацыя кнігі “Францішак Багушэвіч. Выбраныя творы”
“Той люд жыве, што свае песні мае,
Бо мёртвы пець больш нічога не хоча,
Песню ж жывую і смерць не спужае…”
Ф. Багушэвіч
19 сакавіка
Укладальнікі альбома - Язэп і Каміла Янушкевічы.
Будучы паэт нарадзіўся ў фальварку Свіраны ў незаможнай шляхецкай сям’і. Дзіцячыя і юнацкія гады паэта прайшлі ў Кушлянах. У 1861 годзе Францішак Багушэвіч скончыў Віленскую гімназію і быў залічаны на першы курс Пецярбургскага ўніверсітэта. Але так і не распачаў вучобы з-за ўдзелу у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму і працаваў настаўнікам у в. Доцішкі. Удзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гадоў, у адным з баёў быў паранены. Ратуючыся ад пераследу мусіў пераехаць на Украіну, дзе скончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй і амаль 20 доўгіх гадоў правёў за межамі Беларусі. Толькі ў 1884 годзе Францішак Багушэвіч вярнуўся ў горад сваёй маладосці – Вільню. Працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць.
Першымі вядомымі паэтычнымі спробамі Францішка Багушэвіча лічаць знойдзенныя ў Львове вершы: “Новы 1886 год”, “Прывід надзеі”, “Хто гэта?”. У
Францішак Багушэвіч – самы яркі нацыянальны паэт XIX стагоддзя, які імкнуўся абудзіць у народа пачуцці нацыянальнага самаўсведамлення, любоў да роднай мовы і літаратуры. З вялікай цеплынёй гаварыў ён у прадмовах аб высокіх вартасцях беларускай мовы, вельмі багатай яе гісторыіі і традыцыях. Барацьба Францішка Багушэвіча за родную мову і літаратуру была барацьбой за дэмакратыю, палітычную і нацыянальную свабоду. Ён — заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, першы буйны нацыянальны пісьменнік, выразнік дум і памкненняў народа.
Арганізатары мерапрыемства – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, бібліятэка № 14 імя Ф.Багушэвіча.
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.
Паводле прэс-рэлізу