Прэзентацыя кнігі Георгія Барташа

9 кастрычніка 2015 г. у прасторы Галерэі TUT.BY (БЦ Omega Tower — пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх, ст. метро Міхалова) адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў і перакладаў Георгія Барташа «Чаравічкі» (выдавецтва «Галіяфы», 2015).

Пачатак прэзентацыі — 19.00. Уваход вольны.

Удзельнікі прэзентацыі (творчы калектыў, які працаваў над кнігай, і сябры аўтара):

Уладзімір Пыльчанка, Наста Грышчук, Людміла Рублеўская, Адам Шостак, Анастасія Кузьмічова, Таццяна Светашова, Міхаіл Бараноўскі, Дзмітрый Строцаў, Наталля Кучмель, Каця Зыкава, Маргарыта Прыка, Мікалай Кузняцоў, Алесь Емяльянаў, Віктар Лупасін, Таццяна Нядбай, Дзяніс Кандрацьеў, Валерыя Шкляр, Наталля Капа, Віка Трэнас.

Пра кнігу:

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ:

«Зборнік называецца паводле верша пра чаравікі. Побытавы такі сюжэт... Купіў іх паэт, доўга шукаўшы, добрыя такія чаравікі. Артапедычныя сцілкі ўлезлі... А шчасця не адчуваецца. І сядзіць уладальнік і ненавідзіць гэты доўгачаканы абутак, бо ад яго няма радасці.
Уласна кажучы, жыццё шараговага чалавека — гэта ўвесьчаснае набыццё чарговых чаравікаў. І толькі паэт разумее, што калі яны не прыносяць шчасця, застаецца выйсце — гуляць басанож па асфальце».

 

Татьяна СВЕТАШЁВА:

«Герой этой книги — балагур и злюка, скрытный подросток, одиночка, серая шейка. Он равно склонен как к эмоциональным пикам, так и к ироничной холодности, он инфантилен, он выговаривает себя с горячностью, проглатывая слова, постепенно становясь старше, спокойнее и грустнее».

 

Наста ГРЫШЧУК:

«Самая кранальная самаіронія ў гісторыі беларускай літаратуры».

 

Мадэратары прэзентацыі:

Георгій Барташ (+375296521134gggbbb2007@gmail.com),

Таццяна Бембель, партал TUT.BY (tbembel@gmail.com).