Прэзентацыя кнігі Ларысы Раманавай

17 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 5 г. Мінска (вул. Русіянава, 48) а 15.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі “Святая вада” сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Ларысы Раманавай.

У сустрэчы бяруць удзел бібліятэкары г. Мінска, сябра Беларускага саюза мастакоў Леанід Гоманаў, паэты Людка Сільнова, Святлана Раманава, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра японскай культуры пры дзіцячай бібліятэцы №5 г. Мінска Масако Тацумі.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Шчыра запрашаем!