Прэзентацыя кнігі Людмілы Рублеўскай "З'яўленне Інфанты"
Паэтычны тэатр АРТ.С (art-s.by) 16 кастрычніка 2015 года а 18-й гадзіне
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЛЮДМІЛЫ РУБЛЕЎСКАЙ “З’яўленне Інфанты”
ВЕЧАР ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫХ ЗДАНЯЎ
“Як інфанта Веласкеса, выйсці за межы карціны
І пабачыць дэталі, не будзе якіх на партрэце...”
Людміла Рублеўская
У кожнага творцы ёсць свае містычныя літаратурныя і музычныя гісторыі... Імі дзеляцца вядоўцы вечарыны – Аксана СПРЫНЧАН і Яраш МАЛІШЭЎСКІ, сама аўтарка зборніка “З’яўленне Інфанты” Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, а таксама выступоўцы:
Барыс ПЯТРОВІЧ, Віктар ШНІП, Наталля КУЧМЕЛЬ, Віка ТРЭНАС, Міхась БАРАНОЎСКІ, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Георгій БАРТАШ, Тацяна БУДОВІЧ, Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ, Наста ГРЫШЧУК, Юля НОВІК, Андрусь ЯКУШАЎ, Аляксей ГАЛІЧ.
Месца з’яўлення: Бібліятэка імя Цёткі (Талбухіна, 12А, станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
Уваход вольны.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг