Прэзентацыя кнігі Марка Эдэльмана і Паўлы Савіцкай "У геце было і каханне"

30 кастрычніка (серада), 19-00


Прэзентацыя кнігі Марка Эдэльмана і Паўлы Савіцкай "У геце было і каханне". З удзелам рэдактаркі кнігі Інэсы Кур'ян, перакладчыкаў Веранікі Бандаровіч і Юрася Барысевіча, прадстаўніцы польскага габрэйскага музея, а таксама аўтара ідыш-беларускага слоўніка Алеся Астравуха. Адкрыццё міні-фотавыставы "Боль. Шхоль" мастачкі Дзіны Даніловіч. Музычнае аздабленне — ансамбль клезмераўскай музыкі "Мінскер Капэлье". Галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А).