Прэзентацыя кнігі Майсея Кульбака: да 120-годдзя творцы

У панядзелак, 21 сакавіка, а 17:00 у кнігарні “Галіяфы” (Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6) пройдзе прэзентацыя кнігі Майсея Кульбака “Eybik/Вечна”,  у якой  прадстаўлены вершы на ідышы і іх пераклад на беларускую мову.

На прэзентацыі чакаюцца выступы Алеся Астравуха, Фелікса Баторына, Васіля Жуковіча, Вольфа Рубінчыка, Андрэя Хадановіча. Таксама прагучаць песні на вершы Кульбака. Будзе невялікая экспазіцыя мастакоў-рэстаўратараў ідыша.