Прэзентацыя кнігі Міхаэля Кумпфлера пра Франца Кафку

28 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе прэзентацыя кнігі Міхаэля Кумпфлера “Хараство жыцця” (пераклад на беларускую Ірыны Герасімовіч).

У імпрэзе возьмуць удзел аўтар кнігі Міхаэль Кумпфмюлер і перакладчыца Ірына Герасімовіч. Тэкст па-беларуску прачытае Зоя Белахвосцік. 

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Фонд Роберта Боша, кнігарня “логвінаЎ”. 

Пра кнігу: 

1923 год, Мюрыц. Хворы на сухоты Франц Кафка знаёміцца з Дорай Дыямант і наважваецца на тое, што раней падавалася абсалютна немагчымым, — выпраўляецца з ёю ў Берлін, не запытаўшы дазволу ў бацькі, жыве з жанчынай і працягвае пісаць. Дора застаецца з ім да самай яго смерці ў 1924 годзе. Гэтыя падзеі Міхаэль Кумпфмюлер выкарыстоўвае як нагоду расказаць пранізлівую гісторыю пра жыццё і смерць. 

Апроч таго публіка атрымае магчымасць зазірнуць за кулісы перакладчыцкай працы, даведаўшыся пра размовы паміж Міхаэлем Кумпфмюлерам і перакладчыцай Ірынай Герасімовіч, якія ахопліваюць шырокі тэматычны спектр: ад пытання, дзе ж дакладна месціцца “на тым баку”, да найдалікатнейшых адценняў у стасунках паміж персанажамі. 

Пачатак а 19-й. 

Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т Незалежнасці, 37А.