Прэзентацыя кнігі Настассі Зелянковай "Леанід Маракоў"
Дата публікацыі: 06.06.2017
6889
Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій і грамадская ініцыятыва "Эксперты ў абарону Курапатаў" запрашаюць Вас 8 чэрвеня а 11.00 у сядзібу прафсаюзу РЭП (Кульман, 4) на прэзентацыю кніжкі Настассі Зелянковай "Леанід Маракоў" з серыі "100 выдатных дзеячаў беларускай культуры".
У праграме -- выступы старшыні Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій Зінаіды Тарасевіч, заснавальніка серыі Анатоля Тараса, аўтаркі кніжкі Настассі Зелянковай і барда Аляксея Галіча.
Падзяліцца
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг