Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» ў Гомелі

11 верасня ў Гомелі па адрасе вуліца Палеская, 52 адбудзецца прэзентацыя кнігі «Беларуская глыбіня» грамадскага дзеяча, літаратара Паўла Севярынца

«Беларуская глыбіня» – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама краю, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу. 

Пачатак а 18.00. Уваход – вольны.