Прэзентацыя кнігі Пятра Рудкоўскага "Вялікі выбух у малой Галілеі"

5 лістапада ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі "Вялікі выбух у малой Галілеі" Пятра Рудкоўскага. Пачатак у 19.00. Уваход вольны

Крыху пра кнігу. Што здарылася на мяжы «старой» і «новай» эры? Што сабой уяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што сабой уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства? Як выглядалі дачыненні ранняга хрысціянства з элінскай, рымскай ды іншымі культурамі? — гэтым і падобным пытанням прысвечаны гістарычна-філасофскі роздум "Вялікі выбух у малой Галілеі".