Прэзентацыя кнігі Рыгора Барадуліна “Сны сасны”

Пачатак: 13.06 (19:00) 
кнігарня “ГАЛІЯФЫ”
(Мінск, вул. Валгаградская, 6)
10415648_246472245551393_4192265868113336170_n

У выдавецтве “Галіяфы” пабачыла свет кніга Рыгора Барадуліна “Сны сасны”

Прэзентацыя адбудзецца 13 чэрвеня а 19 гадзіне ў кнігарні “Галіяфы” ( Менск, Валгаградская, 6)

У імпрэзе возьмуць удзел:

тэатр “Жывое слова”
Алеся Сівохіна
Алесь Камоцкі
Людміла Хейдарава-Паўлікава

Алесь Камоцкі:
“Гэтае выданьне планавалася яшчэ чатыры гады таму, але тады ня зьдзейсьнілася, замест яго зьявілася кніжка вершасказаў Рыгора Барадуліна “Навошта”.

Мінулай восеньню пра “Сны сасны” ўспомнілася галоўным чынам з-за таго, што ўсе ўключаныя ў збор вершы сам паэт прачытаў перад мікрафонам.

Я паабяцаў Барадуліну, што да наступнай восені кніжка пабачыць сьвет разам з аўдыёдыскам – у звыклым фармаце серыі, якая задумалася 10 гадоў таму, калі Рыгор Барадулін дапамагаў Вадзіму Грудзьку з падрыхтоўкай і напісаў прадмову да ягонага фотаальбому “Край”, укладаньнем якога выпала займацца мне. А цяпер, калі прыйшоў час выдаць кніжку Барадуліна, складзеную яшчэ ў 2010-м годзе , ужо Вадзім пасьпяшаўся на дапамогу. І я, памятаючы, як захапляўся Барадулін працамі Вадзіма, з радасьцю гэтую дапамогу прыняў.

Да восені мы пасьпелі. І вось яна перад вамі, кніжачка выбраных вершаў, агучаная аўтарам і аздобленая фотаабразкамі, якія зрабіў Вадзім Грудзько”.