Прэзентацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Мой Картаген»

У аўторак, 7 ліпеня, у кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі эсэістыкі Сяргея Абламейкі «Мой Картаген».

Кніга выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды — ХХІ стагоддзе». Тэмы дыскусіі на прэзентацыі: беларуская ідэя, «русский мир» і смерць архітэктара ў Беларусі.

Выступяць Аляксандар Лукашук, Уладзімер Арлоў, Вінцук Вячорка, Ірына Дубянецкая.

Пачатак а 19-й гадзіне.