Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Настальгія»

Возьмуць удзел літаратары Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч.

Тэксты Сяргея Абламейкі вызначаюцца нячастай у беларускай літаратуры эстэтыкай бяссюжэтнай прозы. У сваіх падарожных эсэ ён злучае прозу, паэзію і публіцыстыку. Дзе б і куды аўтар ні вандраваў, усе яго падарожжы заканчваюцца ў беларускай культурнай і гістарычнай прасторы.

Уваход вольны!