Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам»
Дата публікацыі: 14.06.2017
9443
20 чэрвеня ў кнігарні «Логвінаў» адбудзецца прэзентацыя кнігі «Танцы над горадам» Уладзіміра Арлова. У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць удзел:
- Валянцін Акудовіч
- Адам Глобус
- Віктар Марціновіч
- Уладзімір Някляеў
- Барыс Пятровіч
- Ціхан Чарнякевіч
Мінск, пр. Незалежнасці, 37а. Пачатак а 19-й. Уваход — вольны.
Крыху пра кнігу. Героі аповесці, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для ўсіх аматараў метафізічных вандровак.
Падзяліцца
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг