Прэзентацыя кнігі Васіля Стомы "Маё мястэчка"

2 жніўня з ініцыятывы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў партнёрстве са Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” і кампаніі “Будзьма беларусамі” ў в. Лужкі Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласці адбудзецца прэзентацыя кнігі беларуса-эмігранта Васіля Стомы (1911—1992) “Маё мястэчка”, што сёлета пабачыла свет у серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка” выдавецтва “Лімарыус”.

У імпрэзе будуць браць удзел рэдактары выдання Наталля Гардзіенка і Зміцер Саўка, а таксама жыхары Лужкаў, што падзеляцца ўспамінамі пра аўтара і ўражаннямі ад кнігі. Спецыяльна запрошаны на імпрэзу госць — бард Алесь Камоцкі.

Імпрэза адбудзецца ў 15.00 у вёсцы Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, у Доме культуры.