Прэзентацыя кнігі Юрыя Станкевіча "Паўночны вецер для спелых пладоў"

3 лютага ў кнігарні "Галіяфы" (вул. Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце) прэзентацыя кнігі Юрыя Станкевіча "Паўночны вецер для спелых пладоў" Пачатак у 19:00. УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Прыедзе ці не прыедзе? Сакраментальнае пытанне. Усе чакаюць аўтара! Юры Станкевіч -- пісьменнік-таямніца. І ёсць вялікае спадзяванне, што гэтым разам аўтар выйдзе да чытача са сваімі творамі.

 

"Кніга вядомага беларускага пісьменніка Юры Станкевіча хіба што лішні раз сведчыць пра шырокі дыяпазон яго тэм і жанраў. Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці. Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне".

 

Выдавецтва "Галіяфы" (2015). Рэдактар Віктар Жыбуль. Мастак Кацярына Дубовік.

Паводле прэс-рэлізу