Прэзентацыя кнігі Змітра Вайцюшкевіча

Вядомы спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч напісаў кнігу падарожных нататак «Простыя словы».

Аўтар прадставіць «Простыя словы» 16 мая ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) і падпіша ўсім ахвочым асобнікі кнігі. Пачатак а 19-й.

***

У чарзе на мяжы, лежачы па зламаным аўто, у кабіне далёкасяжнай фуры Зміцер занатоўваў пра ўсё-ўсенькае: што цікавіць, непакоіць і нятхняе. Пра ўласныя прэзідэнцкія амбіцыі і дыету Памідорава, пра першае каханне і вопыты ўласнага хутаранства, пра Беласточчыну і Вільню, пра светлую будучыню і цёмныя закуткі музыкантавай душы.