Прэзентацыя кнігі блогера Яўгена Ліпковіча

16 кастрычніка ў кнігарні “логвінаЎ” блогер Яўген Ліпковіч прадставіць кнігу пра Менск 1960-х гадоў “Лето из переулка”. Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Крыху пра кнігу. Гэта такі зборнік апавяданняў, аб’яднаных аднымі героямі. Галоўны герой кнігі — маленькі-маленькі менскі завулак, які населены звычайнымі людзьмі. Дзеянне адбываецца на пачатку 60-х гадоў. Кожны раздзел — гэта асобнае апавяданне, і яны там перабітыя дакументамі — ліставаннем чальцоў Палітбюро, вытрымкі з афіцыйных лістоў савецкіх чыноўнікаў і г.д. Кніга напісаная адразу на трох або нават чатырох мовах, якія можна было пачуць у Менску 60-х гадоў: беларуская і расейская, трасянка, а таксама, як кажа аўтар, — “габрэйскі дыялект”.

Паводле прэс-рэлізу