Прэзентацыя кнігі ўкраінскага паэта Васіля Стуса ў Мінску

Амбасада Украіны ў Беларусі

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі

Пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонда Леаніда Кучмы “Украіна”

 

23 кастрычніка

ў Доме Дружбы (Мінск, вул. Захарава, 28)

а 17-ай гадзіне адбудзецца

прэзентацыя кнігі слыннага ўкраінскага паэта

Васіля Стуса “Небо. Кручі. Провалля. Вода” (Львоў, “Видавництво Старого Лева”, 2015)

У межах вечара:

- Выступленне Дзмітрыя Стуса, сына В. Стуса, – літаратара, журналіста, навукоўца, генеральнага дырэктара Нацыянальнага музея Тараса Шаўчэнкі

-  Прэзентацыя ілюстрацый да кнігі, якія выканала беларуская мастачка Марына Мароз (сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў)

- Прэзентацыя ўкраінскай выставы графікі кіеўскіх мастачак Таццяны і Кацярыны Очередько (сябры Украінскага саюза мастакоў, стыпендыянты Прэзідэнцкага фонда Л. Кучмы “Украіна”

- Выступ беларускага паэта Міхася Скоблы з перакладамі вершаў В. Стуса на беларускую мову

На  мерапрыемствы будуць прысутнічаць часовы ўпаўнаважаны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Джыгун Валерый Мікалаевіч, дырэктар Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі Матульскі Раман Сцяпанавіч, прадстаўнікі дыпмісій розных краін, сябры Саюза беларуских пісьменнікаў і Беларускага саюза мастакоў.

Уваход вольны