Прэзентацыя кнігі прозы Юрыя Несцярэнкі «Звычайны шоў-бізнес»

Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы запрашае на прэзентацыю кнігі Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоў-бізнес" -

13 жніўня 18:30 Магілёўскае "Кола сяброў" (Чкалава, 16)

У сэрыі «Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменьнікаў» выйшла кніга прозы музыкі Юрыя Несьцярэнкі.

Для аўтара – гэта дэбютная кніга, але сабраная яна з твораў, якія ўжо друкаваліся ў розныя часы. У яе ўвайшлі апавяданьні і навелы, як з аўтабіяграфічнымі, так і па-мастацку змадэляванымі сюжэтамі. Усе творы напрамую ці ўскосна зьвязаныя з музычнаю тэмаю. «Інтарэс да пісьменьніцкай справы я меў даўно і вось вырашыў аб’яднаць свае творы ў адну кнігу да свайго 50-гадовага юбілею, – распавёў Tuzin.fm Юры Несьцярэнка. – Вельмі прыемна, што гэтую ідэю падтрымаў Саюз беларускіх пісьменьнікаў, дзякуючы якому і выйшла гэтая кніга».