Прэзентацыя "нарвежскага" нумару "ПрайдзіСвета"

17 кастрычніка ў кнігарні “логвінаЎ” часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае пазнаёміцца з сучаснай нарвежскай літаратурай і нарвежскімі літаратарамі. Імпрэза прымеркаваная да выхаду 19-га “прайдзісвецкага” нумару “Нарвежскі вецер”http://prajdzisvet.org/.

Удзел у прэзентацыі возьмуць:

• выдавец і рэдактар Крысціян К'ельструп,
• пісьменнік Ары Бэн,
• перакладчыца і літаратуразнаўца Ганна Янкута,
• пісьменнік Альгерд Бахарэвіч,
• паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева.

На прэзентацыі мы пагаворым пра асаблівасці сучаснай нарвежскай літаратуры, зачытаем некаторыя пераклады з нумару, абмяркуем далейшыя магчымасці перакладу нарвежскай літаратуры на беларускую мову.

Пачатак а 19:00.

Уваход вольны