Прэзентацыя новага альбома гурта N.R.M у Мінску

15 лiстапада 2013 года ў клубе «ЮЛА» (вул. Сурганава, 26) адбудзецца прэзентацыя новага альбома гурта N.R.M. пад назвай «Д.П.Б.Ч.». Пачатак 19.00.

N.R.M. выдалi новы дыск пад назвай «Д.П.Б.Ч.». Альбом iснуе на вiнiле, на CD i ў лiчбавым фармаце 24/48 на флэшцы. Альбом быў запicаны ўласнымi сiламi на ўласны кошт. Гэта сёмы студыйны альбом гурта пасьля амаль шасцiгадовага перапынку. 

Песьнi з альбому выконвалiся на замежных фэстывалях. Гурт N.R.M. прыняў удзел у супольным арт-праэкце зь вядомым польскiм мастаком Паўлам Альтхамэрам. У межах праэкту была напiсана песьня «Прамень», польскiм рэжысэрам Яцэкам Ташакоўскiм зьняты вiдэа-клiп, адбылiся мастацкiя акцыi ў Мiнску, Люблiне, Жэшуве i Гдынi. Супольны арт-праэкт N.R.M. i Паўла Альтхамэра ўдзельнiчаў у Бэрлiнскiм бiенале сучаснага мастацтва.

Мiнская частка мастацкай акцыi «Прамень Сонца» прайшла ў тым самым клубе «Юла», дзе i адбудзецца канцэрт, а ў межах Жэшуўскага фэстывалю «Стадыён Культур» / «Europejski Stadion Kultury 2013» песьня «Прамень» была выканана з адным з найпапулярнейшых польскiх рок-гуртоў «Myslovitz».

Вэрсiя гуральскай народнай песьнi «Кузьнiчка» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным туры Эуравiзiя-2012.

Песьня «Ты маўчыш, я маўчу» была напiсана як жэст салiдарнасцi з «Аўтарадыё». У першапачатковай вэрсii выконвалася разам з праграмным дырэктарам «Аўтарадыё» Iрынай Львовай.

Зараз гурт знаходзiцца ў канцэртовай трасе ў падтрымку новага дыску. Канцэрты ўжо адбылiся ў Гомелi, Магiлёве, i, упершыню ў гiсторыi гурта, у Маскве, а таксама ў Санкт-Пецярбургу. У блiжэйшых планах - Вiцебск, Гродна, Брэст, Баранавiчы, Полацк, Беласток, Варшава, Вiльня.

Квiткi: ва ўсіх касах kvitki.by: 90 000 - танцпол, папярэдне; 110 000 - танцпол, у дзень канцэрту; 120 000 - столікі за танцполам, папярэдне; 150 000 - столікі за танцполам, у дзень канцэрту;

Кантакты: +375 29 6715865, +375 29 2544909

Падзея Укантакце

Падзея ў facebook.com