Прэзентацыя новай кнігі Адама Глобуса
11 ліпеня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі Адама Глобуса “Імёны”.
Пра кнігу. Сабраныя ў кнізе ўспаміны пра некаторых мастакоў, настаўнікаў і пісьменнікаў нашага часу заснаваны на тым, чаму Адам Глобус сам быў сведкам. Кніга «Імёны» з'яўляецца ў нейкім сэнсе антыподам папярэдняй кнізе Глобуса «сУчаснікі», бо замест гратэскных герояў у фацецыях тут старана выпісаны ўрачыстая партрэты вядомых людзей: пісьменніка Караткевіча, паэта Сыса, настаўніка Карпейчыка, мастачкі Русавай, жывапісца Малішэўскага, выкладчыка Хадыкі і мастака Хацкевіча.
Пачатак у 19-00.
Уваход – вольны.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг