Прэзентацыя новай кнігі Аксаны Спрынчан

25 кастрычніка 2013 года а 18 гадзіне ў Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12а, станцыя метро "Парк Чалюскінцаў") адбудзецца прэзентацыя кнігі Аксаны Спрынчан “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў”.

Бяруць удзел: 

Пятро Васючэнка, Марына Весялуха, Валеры Гапееў, Мікола Кандратаў, Вадзім Клімовіч, Ірына Клімковіч, Максім Клімковіч, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Юрась Нераток, Юлія Новік, Людміла Рублеўская, Сяргей Сыс, Віктар Шніп

І іхныя парасоны.

Уваход вольны. Парасоны для наведвання вечарыны браць абавязкова!

Уладальнікам фіялетавых парасонаў – кніга ў падарунак.