Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча “Нататкі таткі”

24 чэрвеня 2015 года а 19-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі ладзіць прэзентацыю новай кнігі Андрэя Хадановіча “Нататкі таткі” ў межах праекта “Сустрэча з аўтарам”.



На прэзентацыі Андрэй Хадановіч падзеліцца сваім бацькоўскім вопытам, распавядзе пра ідэю напісання кнігі, пагутарыць пра дзіцячую літаратуру ўвогуле. 

Запрошаныя госці пісьменнік Лявон Баршчэўскі раскажа пра спецыфіку перакладання твораў для дзяцей, а мастачка Наталля Кійко распавядзе пра афармленне кнігі “Нататкі таткі”.

На працягу імпрэзы Вас чакаюць музычныя неспадзяванкі, а таксама магчымасць атрымаць аўтограф ад аўтара кнігі.

Запрашаем сямейных наведвальнікаў з дзецьмі і ўсіх, хто цікавіцца добрай літаратурай для дзяцей.

Адрас: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вуліца Карла Маркса, 30);

Кантактны тэлефон: (017) 327-27-50; +375 29 268 31 08 (Таццяна Ткачова)