Прэзентацыя новай кнігі Сяргея Дубаўца
30 жніўня ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя эсэістычнай кнігі Сяргея Дубаўца Errata (як што называецца, так і адбываецца).
У імпрэзе возьмуць удзел аўтар і філосаф Алесь Анціпенка. Пачатак а 18. Уваход – вольны.
Сяргей Дубавец. Фота budzma.org
Крыху пра кнігу. Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспецыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх. Падмена назваў і сэнсаў – скразная тэма кнігі. Кніга выйшла ў Бібліятэцы «Беларускі калегіюм».
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг