Прэзентацыя новай кнігі Юрася Пацюпы

23 траўня ў кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а) а 19.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Юрася Пацюпы “Анонс: квадрат тэкстаў” з удзелам рэдактара кнігі філосафа Валянціна Акудовіча і філосафа Алеся Анціпенкі.

Крыху пра кнігу. Гэта чарговая кніга сэрыі Бібліятэка “Беларускі калегіюм”. Квадрат тэкстаў – гэта чатыры кірункі намеркаваных даследаванняў: раскрыццё індывідуальных праектаў філасофіі мовы, выяўленне феномену як альтэрнатывы норме і узусу, шуканне рэлевантных канвенцыяў у правапісе, граматыцы і лексіцы, стварэнне нацыянальнай граматычнай традыцыі. Аўтар пільнуецца фундаменталістаўскай стратэгіі развіцця мовы, распачатай Янам Станкевічам, станавіта адмяжоўваючыся і ад кансерваваннікаў сумнеўных савецкіх нормаў, і ад бяздумных апалагетаў узусу, і ад валюнтарыстаўскіх рэфарматараў мовы.

Захоўваць, усталёўваць і развіваць асновы, на якіх трывала беларуская мова стагоддзямі, – найважнейшыя заданні аўтара кнігі.