Прэзентацыя новых «Імёнаў Свабоды» Уладзіміра Арлова

У суботу, 11 красавіка, у Галерэі Ў (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя новых «Імёнаў Свабоды». 

З удзелам аўтара. Песні на вершы паэтаў – герояў кнігі – выканае Зміцер Бартосік.  Пачатак 19. Уваход – вольны.

Крыху пра кнігу. “Імёны Свабоды” – гэта найперш партрэты выдатных сучаснікаў, што зусім нядаўна пакінулі нас. Сярод герояў кнігі – Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Юрась Бушлякоў, Сяржук Вітушка, Арына Вячорка, Генадзь Грушавы, Анатоль Грыцкевіч, Юры Гумянюк, Віктар Івашкевіч, Арлен Кашкурэвіч, Пётр Марцаў, Тацяна Сапач, Казімір Свёнтак, Віталь Сіліцкі,  Галіна Сямдзянава, Міхась Чарняўскі… Усяго ў кнізе 300 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды.