Прэзентацыя перакладной серыі «Паэты планеты»

У аўторак, 11 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (галерэя, 2 паверх) адбудзецца прэзентацыя першых дзевяці кніг серыі “Паэты планеты” з удзелам выдаўца Змітра Коласа і перакладчыкаў — Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты і іншых.

У серыі дагэтуль выйшлі зборнікі выбранай паэзіі Сапфо, Умара Хаяма, Франчэска Петраркі, П'ера дэ Рансара, Ўільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Шарля Бадлера, Райнэра Марыі Рыльке, Габрыэлы Містраль.

Падчас імпрэзы можна будзе набыць кніжкі серыі па спецыяльнай, зніжанай цане. Наведнікаў чакаюць сюрпрызы.

Адрас: пр-т Незалежнасці, 116.

Час: 16.00.

паводле prajdzisvet.org