Прэзентацыя серыі “Мая беларуская кніга”

27 красавіка ў 18.30 у музеі Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце, вул. Максіма Багдановіча, 7а) пачнецца прэзентацыя серыі “Мая беларуская кніга”, у якой пабачылі свет 38 тамоў айчыннай класікі.

Слова возьмуць Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Тычына.

Спявацьме Ксенія Сляшынская.

Уваход вольны