Прэзентацыя ўспамінаў мастака Яўгена Ціхановіча "Партрэт стагоддзя"

14 лістапада (субота). Кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а). Прэзентацыя ўспамінаў мастака Яўгена Ціхановіча "Партрэт стагоддзя". З удзелам укладальніка і аўтара каментароў мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, выдаўца Аляксандра Фядуты, мастака Уладзіміра Крукоўскага і пісьменніка Адама Глобуса. Пачатак а 19.

Крыху пра кнігу. У "Беларускай мемуарнай бібліятэцы" выдавецтва “Лімарыюс” выйшаў чарговы том - кніга ўспамінаў мастака Яўгена Ціхановіча "Партрэт стагоддзя". З яе старонак чытач даведаецца пра тое, як адбываўся вобшук у Якуба Коласа, як жыла сям'я Ўладзіслава Галубка і колькі каштавала праца мастака ў акупаваным Мінску.

Паводле прэс-рэлізу