Прэзентацыя выданняў з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”

Інстытут беларускай гісторыі і культуры (ІБГіК) і выдавецтва “Харвест” запрашаюць на прэзентацыю чарговых выданняў з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”, якія прысвечаны Я. Чачоту, У. Сыракомлю, І. Канчэўскаму, В. Ластоўскаму, М. Пташуку. 

Імпрэза будзе праходзіць 5 снежня (чацвер), з 16 да 18 гадзін, у памяшканні “Арт-Сядзібы”.

Адрас: завулак Інструментальны, дом 6, першы паверх, левы бок. /Станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”. Адзін квартал па вул. Калініна, потым звярнуць на правы бок і яшчэ 50 метраў да Інструментальнага завулка/