Расстраляная літаратура
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi. У гэтыя дні рэпрэсіі, якія працягваліся з 1920-х да смерці Сталіна ў 1953-м, у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку
30 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ўшанаваць памяць усіх ахвяр сталінскага палітычнага тэрору.
Удзел у вечарыне бяруць:
Радзім Гарэцкі
Марат Гаравы
Анатоль Сідарэвіч
Алесь Пашкевіч
Міхась Скобла
Ірына Багдановіч
Аксана Данільчык
Марына Шыбко
Музычная частка: бард Таццяна Грыневіч
Месца: Галерэя TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. "Міхалова").
Час: 18:30
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг